Главная | Регистрация | Вход | RSSВторник, 17.09.2024, 22:29

Учитель начальных классов Стороженко Оксана Вячеславовна

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 54
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Вершы пра лес, дрэвы

Дуб
На пагорку, ў нас 
За хатай, 
Дуб старэнькі 
У тры абхваты. 
А ягоныя сынкі – 
Маладзенькія дубкі, 
Дзесь цяпер шумяць 
Далёка… 
Дуб сумуе 
Адзінокі. 

Побач з дубам, 
Ля дарожкі, 
Пасадзілі мы 
Бярозку. 
А бярозка – 
Глянуць люба.. 
Хай унучка будзе ў дуба.
Леанід Шырын

Картинки по запросу кузнечік рисунокЛясны тэатр
На лісток усеўся 
Конік, 

На калена ўзяў 
Гармонік. 
Грае польку-весялуху 
Гэтак хвацка – 
Люба слухаць. 
Грае весела 
Камарык, 
Скрыпку ўзяў 
Пад бараду. 

Паласаты чмель-дударык 
Дзьме ў вярбовую дуду. 

Падбярозавік 
З таўстухай 
Паглядзець прыйшлі, 
Паслухаць, 
Як на сцэне – 
Пні старэнькім – 
Карагод вядуць 
Апенькі. 
На канцэрт прыйшлі 
Лісічкі 
Ў модных жоўценькіх 
Спаднічках.
Леанід Шырын

Картинки по запросу корзина черника рисунокУ лесе
Пахла ў лесе 
Медуніцай. 
З мамай брала я 

Чарніцы. 
Жменьку сыпалі 
За жменькай – 
Стала поўная 
Сявенька… 

Як мы ягады 
Збіралі, 
Нам сінічкі 
Шчабяталі: 
- Рукі вашы 
Ад чарнічак 
Нібы ў чорных 
Рукавічках.
Леанід Шырын

Бярозкі
Цёплым ранкам росы 
Картинки по запросу березы рисунок
Распушылі косы 
Статных маладзіц. 
У белых сарафанах, 
Крапінкі на тварах, 
У кроплях бліскавіц. 
Модна так прыбраных, 
Марай апантаных 
У чароўным сне. 
Што вам сёння сніцца, 
Мілыя сястрыцы, 
У золкавай красе? 
Янка КАРПОВІЧ

Картинки по запросу роса на солнце

 

 

 

 

Зёлкі
Пахне травамі у хаце, 
Быццам летам — сенакос. 
Сабірала зёлкі маці, 
Я ў мяху дамоў прынёс. 
У пучочках, пад павеццю 
Мы затым сушылі іх, 
Каб нагадвалі пра лета 
І лячылі нас, малых. 
У каго што заказыча, 
А ці раптам забаліць, 
Тады мама таго кліча 
З траў гаючых настой піць. 
Як рукою з нас здымаюць 
Зёлкі боль і нагавор, 
Бо ў сябе яны ўбіраюць 
Моц зямлі, лугоў прастор. 
Уладзімір ЛАБКО 

***
Похожее изображениеСонца купаецца ў соснах, 
Скінуўшы з плеч аблачынку. 
Выткала ночка на кроснах 
Тонкую ніць-павуцінку. 
Травы ў маўклівым спакоі 
Нізка схілілі галовы, 
І задрыжаў над ракою 
Неба блакіт вераснёвы. 
Гэткая выспела раніца — 
Яблык у белай расе. 
Дзень за пагоркам туманіцца 
І настае пакрысе. 
Ірына ВОЙТКА

 

 

 

 

Стары дуб
Дуб стаіць каля сцяжынкі. 
Ён расце гадоў, мо, сто. 
А лісточкі-весялінкі 
Заглядаюць у вакно. 
Ствол яго такі вялікі - 
Дрэвы ўсе ён перарос. 
Ды імкнуцца ўверх галіны 
Аж да самых да нябёс. 
Вольга Барысевіч

Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
moiro.by
edu.gov.by
adu.by
edu.by
Архив записей

Copyright Anastasia Jurova © 2024
Сайт управляется системой uCoz