Главная | Регистрация | Вход | RSSСреда, 18.06.2025, 17:39

Учитель начальных классов Стороженко Оксана Вячеславовна

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 60
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Вершы пра жывел

Лыжы
 

Зай вусаты – Картинки по запросу заяц на лыжах
Добры тата – 
Робіць лыжы 
Зайчанятам. 
Не дагоніш, 
Цюцька рыжы, - 
Зайчаняты ўсе 
На лыжах. 
Уладзімір Бабкоў

Янот-пілот
 

Картинки по запросу енотКошык сплёў 
Янот з лазы, 
Прывязаў да страказы, 
Цэлы дзень 
Над рэчкай лётаў… 
Быў Янотам, 
Стаў – пілотам. 
Уладзімір Бабкоў


Першы дзень зімы
 

Прыбеглі 
Раніцай з хаты 
У снежкі гуляць 
Зайчаняты… 
Похожее изображение

Сядзела варона, 
Глядзела здзіўлёна: 
“Малым непаседам 
І снежка за цацку…” 
Ёй стукнула снежка 
Між крылаў знянацку… 
Глядзяць малышы 
На старую – 
Яна ж нізашто 
Не даруе!.. 
А тая варона старая 
З усмешкай на іх пазірае: 
Хацела ўзлавацца, 
Ды злосці няма – 
Першы дзянёчак 
У лесе зіма.
Уладзімір Бабкоў

Картинки по запросу ласточкаЛастаўка-будаўнік
Што за дзіва, о-ёй-ёй! 
Вырас кошык пад страхой. 
Гэта ластаўка-касатка 
Збудавала кошык-хатку.
Ніна Галіноўская

“Кашачок” 
Грае котка на раялі – 
Кацяняты заскакалі. 
Восем лапак скок ды скок. 
Слаўны танец “Кашачок”. 
Ніна Галіноўская

Дарэмная праца
 

Носіць курачка ваду, 
Палівае лебяду. 
Падышла паважна качка: 
- Траціш час дарма, дзівачка. 
Лепш пасеяла б ячмень – 
Ела б зерне кожны дзень.
Ніна Галіноўская

Похожее изображениеЗвон пчалы
 

У садку хлапчук малы 
Чуе ціхі звон пчалы: 
- Я руплівая пчала, 
Дзе я толькі не была?! 
Дзень пры дні 
Імчу ў палёт 
І збіраю 
З кветак мёд. 
І дамоў з мядком лячу – 
Людзям доўг 
Аддаць хачу: 
Вулей нам яны далі, 
Каб мы радасна жылі, 
Каб не сек 
Ні дождж, 
Ні град, 
Не завеяў снегапад… 
Зноў я зараз палячу, 
Даць мядку табе хачу!..
Іван Гурбан

Певень
Выйшаў певень 
За вароты, 
Аглядае свій мундзір. 
А за ім 
Курэй з паўроты, 
А ён – іхны камандзір. 
Яркай чырванню зары 
Грэбень у яго гарыць, 
Хвост вясёлкаю іскрыцца – 
Як яму не ганарыцца!
Іван Карпечанка

Картинки по запросу ерш рисунокЯршы
Хоць мы росту 
І малога – 
Не баімся мы 
Нікога: 
Ні самоў, 
Ні акунёў, 
Ні зубастых шчупакоў. 
Мы – яршыстыя яршы, 
Нашы спіны, 
Як нажы. 
Іван Карпечанка


Зайка
 

Белы зайка пад кустом 
Хукае на лапы. 
Цэлы лес – ягоны дом, 
Белыя палаты. 

А пагрэцца дзе няма – 
Холад дапякае. 
Замарозіла зіма 
Сонейка да мая. 
Іван Карпечанка


КамарыКартинки по запросу комары рисунок
 

Камары-званары 
Таўклі мак у бары. 
Таўклі мак да начы 
Ў сто чатыры таўкачы. 
Цвёрды трапіўся мак – 
Не стаўчы аніяк.
Іван Карпечанка

Купальшчык-баязлівец
 

Верабейка ў лужу ўскочыў, 
Растапырыў крылцы. 
Пакупацца, мусіць, 
Хоча 
Ды прастыць 
Баіцца. 

- Гэй, не бойся! - 
Я крычу 
Са свайго аконца. – 
Не прастудзішся, 
Дзівак, 
Там жа ў лужы сонца!
Леанід Шырын

Мікоша
 

Кот Мікоша, кот Мікоша 
Ганарысты і прыгожы. 
Ён і сёння стаць гатоў 
Каралём усіх катоў. 
У яго характар — кіпень, 
У яго — жалезны кіпець, 
Як зірне — адразу веру, 
Што наш кот сваяк пантэры.
Алесь Пісьмянкоў

Песенька вучонага ката
 

Са шчасцем заручоны, 
Жыву не першы год. 
Бо я не проста кот, 
А кот вучоны. 

Калі ў цябе бяда — 
Звяртайся да ката: 
Вучонаму кату 
I мора па пяту! 

Са мной сябруюць дзеці 
Ужо каторы год, 
Бо я адзіны ў свеце 
Такі вучоны кот. 

Калі ў цябе бяда — 
Звяртайся да ката: 
Вучонаму кату 
I мора па пяту. 

Ў маёй вясёлай школе 
I ты б вучоным стаў, 
У гэтай школе колісь 
Твой тата падрастаў. 

Калі ў цябе бяда — 
Звяртайся да ката: 
Вучонаму кату 
I мора па пяту.
Алесь Пісьмянкоў

 

Поиск
Календарь
«  Июнь 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
moiro.by
edu.gov.by
adu.by
edu.by
Архив записей

Copyright Anastasia Jurova © 2025
Сайт управляется системой uCoz