Круглы нуль, нібыта мячык,
Ды нічога ён не значыць.
Пазнаёмцеся: адзінка,
Тонкая, нібы травінка.
Двойка, ейная сяброўка,
Выгінае шыю лоўка.
З двух маладзікоў, сябры,
Атрымаем лічбу тры.
Крэсла дагары нагамі —
Вось чацвёрка перад намі.
Тут кручок, а зверху хвосцік —
Лічбу пяць чакаем ў госці.
Лічбу шэсць дугой сагнулі,
Быццам люльку у дзядулі.
Лічбу сем напішам разам,
З чубам і прыгожым пасам.
Пару колцаў зараз возьмем —
Атрымаем лічбу восем.
А шасцёрку-акрабатку
Ператворым у дзевятку.
Да адзінкі нуль падставім —
І дзесятку атрымаем.