Главная | Регистрация | Вход | RSSСреда, 18.06.2025, 17:43

Учитель начальных классов Стороженко Оксана Вячеславовна

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 60
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0

Агнія Барто

Мішка

Мішку скінулі з канапы, 
Мішку адарвалі лапу. 
Я яго адрамантую 
І цукеркай пачастую. 

Бычок

Похожее изображениеІдзе бычок, хістаецца, 
Бядуе: «Ай-яй-я! 
Вось дошчачка сканчаецца, 
Звалюся зараз я!» 

Слон

Ноч прыйшла, заснуў бычок, Похожее изображение
Павярнуўся на бачок. 
Мішка сон салодкі сніць, 
Толькі слон яшчэ не спіць. 
Ён хітае галавой: 
"Добрай ночы, дружа мой!" 

Кот

Мы ката паспрабавалі 
Пракаціць на самазвале. 
Кот катацца не любіў, 
Грузавік перакуліў. 

Мяч

Наша Таня гучна плача, 
Упусціла ў рэчку мячык. 
Ціха, Танечка, не плач, 
Не патоне ў рэчцы мяч. 

Зайка

Зайку кінулі на лаўку 
І забыліся у парку. 
Злезці долу ён ня мог 
І пад дожджыкам прамок. 

Самалёт

Самалёт змайструем самі, 
Паляцім па-над лясамі, 
Паляцім па-над лясамі, 
Памахаем ручкай маме! 

Караблік

Матроская шапка, 
Вяроўка ў руцэ, 
Цягну я караблік 
Па хуткай рацэ. 

Бягуць жабяняты 
За чоўнам у след 
І хорам крычаць: 
- Пракаці і мяне! 

Жабяняты

Сядзелі на ўзгорку 
Малыя жабяняты. 
Ды раптам долу ўрэчку 
Саскокнулі яны. 
Спалохаліся чаплі 
Малыя небаракі. 
Я ж голасна смяюся, 
Бо чаплі не баюся! 

Кацянятка

З клубком дурэе кацянятка. 
Вось ўпотай падпаўзае мякка, 
То на клубок пачне кідацца, 
Піхне яго, адскоча ўбок... 
Ніяк не можа здагадацца, 
Што то не мышка, а клубок! 

Конік

Коніка свайго люблю я, 
Грыўку прычашу даўгую, 
Шчотачкай прыгладжу хвосцік, 
Паскачу да мамы ў госці. 

Казляня

Гадаванец мой ўлюбёны — 
Маладое казляня, 
Я яго у сад зялёны 
Пасвіцца ваджу штодня. 
Калі раптам заблукае, 
Я заўсёды адшукаю. 

Дару табе сэрца

Дару табе сэрца 
На чыстай старонцы, 
Дару табе сэрца — 
Маленькае сонца. 

З даверам яго 
Аддаю ў твае рукі, 
Без страху і злосці, 
Без нечай прынукі. 

Ты толькі на ім 
Не малюй, калі ласка, 
Бо сэрца маё 
Мусіць чыстым застацца. 

Зайка ў вітрыне

Зайка сядзіць у вітрыне 
У шэранькім футры з плюша. 
Зрабілі шэраму зайку 
Занадта даўгія вушы. 

Зайка сядзіць ціхутка 
І лапкаю не паварушыць. 
Ну як тут здавацца смелым, 
Калі ў цябе смешныя вушы? 

Ліхтарык

Без агню не сумна мне - 
Ёсць ліхтарык у мяне. 
Удзень глядзі ці не глядзі 
Ён не свеціць – не знайсці. 
Ну а ў цемры бачны ён, 
Зыркім свеціцца агнём. 
Гэта ў слоіку, у траве 
У мяне святляк жыве. 

Мурзачка неслухмяная

Ах ты мурзачка неслухмяная! 
Рукі брудныя, локці з плямамі! 
А пазногці чыста 
Як у трубачыста! 
Я на сонейку ляжала, 
Рукі дагары трымала, 
Вось яны і загарэлі. 

Ах ты мурзачка неслухмяная! 
Шчокі брудныя, носік з плямамі! 
Вушы — проста гора, 
Быццам у шахцёра! 
Я на сонейку ляжала, 
Тварык дагары трымала, 
Вось ён і загарэў. 

Ах ты мурзачка неслухмяная! 
Ногі брудныя, пяткі з плямамі! 
Нібы не ў дзіцяці, 
А у парасяці! 
Я на сонейку ляжала, 
Пяткі дагары трымала, 

Вось яны і загарэлі. 

Вой, а мы не верым, 
Можа наманіла? 

Бруд увесь адмыем, 
Дзе там наша мыла? 

Як убачыла вяхотку, 
Выдзіралася, як котка: 
Ды няма тут бруду, 
Пальцы мыць не буду! 
Не будуць рукі белыя, 
Бо рукі загарэлыя! 
А рукі ўзялі ды адмыліся! 

Тупала нагамі: 
Не сябрую з вамі! 
Вой, мой носік мілы, 
Ён не любіць мыла! 
Не будзе тварык белы, 
Бо тварык загарэлы! 
А тварык узяў ды адмыўся! 

Тата губкай пяткі цёр — 
Плакала, як той бабёр: 
Вой, не казычыце, 
Шчоткі прыбярыце! 
Не будуць пяткі белыя, 
Бо пяткі загарэлыя! 
А пяткі ўзялі ды адмыліся! 

Вось цяпер ты белая, 
Зусім не загарэлая. 
Гэта ўсё быў бруд! 

 

Было ў бабулі сорак унукаў

У бабулі ў агародзе 
Вось бяда – 
Разраслася, забуяла 
Лебяда. 

- Пустазелле 
Быццам траўка, 
Нат не бачна 
Дзе трускаўка. 

Я парадак навяду 
Я ўнукаў прывяду! 

Сорак ўнукаў, роўна сорак 
Падкасалі рукавы – 
Ды заўзята ўзяліся 
За знішчэнне той травы! 

Так старанна 
Працавалі, 
Доўга ўнукі 
Рачкавалі. 

Бабка рада: 
Шчыры дзякуй! 
Не відаць травы ніякай 
Чыста стала, што сказаць... 
Толькі ягад не відаць! 

Таня

Наша Таня гучна плача - 
Кінула ў рэчку мячык 
Танечка, цішэй, не плач 
Не патоне ў рэчцы мяч. 

 

Час паспаць

Час паспаць. Заснуў бычок, 
Лёг у скрыню на бачок. 
Сонны мішка лёг у ложак, 
Толькі слонік спаць не хоча. 
Слонік галавой хітае 
Шле Сланісе прывітанне. 

 

Поиск
Календарь
«  Июнь 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
moiro.by
edu.gov.by
adu.by
edu.by
Архив записей

Copyright Anastasia Jurova © 2025
Сайт управляется системой uCoz